Паважаныя работнікі і ветэраны банкаўскіх
і фінансавых службаў!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным
святам - Днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў.
Банкаўская і фінансавая сферы былі і
застаюцца ў ліку важнейшых і першарадных, бо ад зладжанай работы фінансавых і
банкаўскіх устаноў залежыць сацыяльна-эканамічная стабільнасць прадпрыемстваў,
арганізацый і ўстаноў Іванаўскага раёна.
Сёння банкаўскія тэхналогіі імкліва
развіваюцца, становяцца больш мабільнымі і набліжанымі да сваіх кліентаў. За зладжанай працай банкаўскіх устаноў стаіць
упартая і крапатліваяработа супрацоўнікаў, якая патрабуе
дысцыпліны, увагі, адказнага падыходу да выканання сваіх службовых абавязкаў.
Выказваем падзяку за прафесіяналізм,
адданасць справе. Перакананыя, што ваша добрасумленная праца і надалей будзе садзейнічаць росту
вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця Іванаўшчыны, павышэнню дабрабыту нашых жыхароў, а
шматгадовы вопыт, надзейны кадравы патэнцыял, уменне прымаць узважаныя рашэнні
дапамогуць справіцца з любымі цяжкімі сітуацыямі.
Жадаем вам рэалізацыі намечаных планаў,
узаемнай падтрымкі і разумення, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту!
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.