Паважаныя работнікі і ветэраны
энергетычнай галіны Іванаўскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным
святам - Днём энергетыка!
Гэты дзень – выдатная нагода выказаць
падзяку за нялёгкую і значную працу. Вы забяспечваеце бесперабойнае
энергазабеспячэнне прадпрыемстваў і дамоў, медыцынскіх і адукацыйных устаноў,
ствараючы аснову для стабільнасці і развіцця Іванаўшчыны.
Варта адзначыць аператыўнасць у ліквідацыі
любых перабояў і аварый у энергасістэме. Вашы прафесійныя навыкі і гатоўнасць
дзейнічаць у самых няпростых умовах дазваляюць захаваць надзейнасць і бесперабойнасць
энергазабеспячэння, нават у крытычныя моманты. Дзякуючы вам жыхары могуць быць
упэўненыя ў тым, што любыя праблемы будуць вырашаны ў самыя кароткія тэрміны.
Выказваем падзяку ветэранам галіны, чый
вопыт і веды заклалі трывалы падмурак, на якім сёння будуюцца новыя дасягненні.
Жадаем здароўя, шчасця і сямейнага
дабрабыту! Рэалізацыі намечаных планаў і безаварыйнай прафесійнай дзейнасці!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі
раённы Савет дэпутатаў