Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем пограничника

28/05/2026 09:05
 

Паважаныя воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Іванаўшчыны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

Ахова дзяржаўнай мяжы – гэта асаблівы гонар, якога ўдастойваюцца смелыя і адважныя людзі. І сёння для вас, моцных духам і характарам, абарона знешніх межаў дзяржавы, а таксама захаванне належнага парадку ў памежнай зоне – гэта высокі воінскі абавязак перад Радзімай і яе народам.

Ваша праца – залог спакою і бяспекі грамадзян, моцны падмурак стабільнай будучыні, сапраўдны прыклад адвагі і патрыятызму для падрастаючага пакалення. Мы ганарымся подзвігамі пагранічнікаў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё жыццё за Айчыну.

Выказваем шчырую падзяку за вашы мужнасць і стойкасць, адказнае служэнне на карысць нашай дзяржавы! Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям! Няхай служба будзе мірнай, а мяжа – спакойнай!

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутата