Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем работников Департамента охраны МВД

29/10/2025 08:10
 

Паважаныя работнікі і ветэраны Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь!

Надзейнасць, бяспека, прафесіяналізм — дэвіз службы аддзялення Дэпартамента аховы, якая адрозніваецца аператыўнасцю, мабільнасцю, тэхнічнай аснашчанасцю, забяспечвае надзейную абарону маёмасці грамадзян і суб'ектаў гаспадарання, з'яўляецца трывалым падмуркам ўмацавання правапарадку.

Дзякуем Вам за самаадданую і добрасумленную працу, стойкасць і мужнасць, праяўленыя пры выкананні службовага абавязку.

Асаблівыя словы падзякі хочацца выказаць ветэранам службы аховы. Мы цэнім ваш вопыт у справе процідзеяння злачыннасці, уклад у выхаванне і станаўленне маладога пакалення супрацоўнікаў. Вы заўсёды былі і застаяцеся прыкладам мужнасці і гонару, вернымі захавальнікамі і гарантамі пераемнасці лепшых традыцый.

Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту.

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў