Паважаныя жыхары
Іванаўскага раёна!
Віншуем вас са светлым і радасным святам -
Нараджэннем Хрыстовым!
Гэтае свята нясе ў нашы сэрцы асаблівае
цяпло, аб'ядноўваючы нас вакол вечных хрысціянскіх каштоўнасцяў: любові,
міласэрнасці, узаемаразумення і імкнення да міру. Каляды - гэта час добрых
спраў, шчырага клопату адзін пра аднаго і ўмацавання духоўных асноў нашага
грамадства.
Няхай святло Віфлеемскай зоркі азарае ваш
шлях, напаўняючы дамы цяплом і ўтульнасцю, сэрцы — верай, надзеяй і радасцю, а
кожны новы дзень прыносіць гармонію і дабрабыт, добрыя справы служаць прыкладам
для падрастаючага пакалення.
Мы ганарымся тым, што наш раён аб'ядноўвае
такіх працавітых, таленавітых і добрасардэчных людзей. Дзякуючы вам Іванаўшчына
развіваецца, захоўвае свае лепшыя традыцыі і ўпэўнена глядзіць у будучыню.
Жадаем усім моцнага здароўя, душэўнага спакою і
вялікіх здзяйсненняў на карысць нашай роднай зямлі! Няхай гэтае светлае свята натхняе нас усіх на новыя
поспехі, дорыць дабрабыт і
выкананне жаданняў.
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў