Паважаныя жыхары і госці Іванаўшчыны!
Прыміце самыя сардэчныявіншаванні з 82-й гадавінай вызвалення Іванаўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх
захопнікаў і Днём горада!
Год ад года, перагортваючы старонкі
слаўнай і гераічнай гісторыі, мы захапляемся мудрасцю, мужнасцю і векавымі
традыцыямі многіх пакаленняў нашых землякоў, якія заўсёды адрозніваліся
гераізмам, нястомнай працай і адданасцю радзіме.
Кожны з нас захоўвае глыбокую ўдзячнасць
тым, хто выстаяў і перамог у Вялікай Айчыннай вайне, аддаў сваё жыццё ў імя
міру і працвітання роднага краю.
Тым, хто паказваў прыклады вялікай
доблесці на мірным фронце, аднаўляючы разбураную вайной гаспадарку. Тым, хто
стаў сімвалам мужнасці і стойкасці для многіх пакаленняў.
Нам дасталася вялікая спадчына. Вельмі важна,
каб нашчадкі захавалі ўсё лепшае, шанавалі і ганарыліся роднай зямлёй, любілі раён,
у якім жывуць, вучацца, працуюць, выхоўваюць дзяцей, з якім звязваюць свой лёс
і будучыню блізкіх.
Выказваем удзячнасць за добрасумленную
працу і імкненне зрабіць нашу Іванаўшчыну квітнеючай, яшчэ больш прыгожай,
утульнай, дагледжанай.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, працоўных поспехаў, шчасця, стабільнасці і дабрабыту, упэўненасці ў сваіх сілах і заўтрашнім дні!
Іванаўскі раённы
выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет
дэпутатаў