Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем библиотек

15/09/2026 08:00

 

Паважаныя работнікі і ветэраны бібліятэк Іванаўскага раёна!

Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам – Днём бібліятэк!

Бібліятэкі заўсёды былі і застаюцца праўдзівымі цэнтрамі культуры, духоўнасці і інфармацыі, якія выконваюць ключавую ролю ў фарміраванні інтэлектуальнага патэнцыялу і адукацыі нашага грамадства.

Ваша праца – гэта не проста выдача кніг, гэта штодзённая крапатлівая работа па папулярызацыі чытання, арганізацыі культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў, асваенню новых інфармацыйных тэхналогій і стварэнню камфортнай, адкрытай прасторы для кожнага наведвальніка. Ваша прафесія патрабуе глыбокіх ведаў, невычэрпнай энергіі, творчага падыходу і, галоўнае, шчырай любові да кнігі і людзей. Вы дапамагаеце арыентавацца ў велізарным патоку інфармацыі, адкрываеце дзверы ў свет літаратуры, навукі і мастацтва, аб'ядноўваеце вакол сябе людзей розных пакаленняў.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам бібліятэчнай справы. Менавіта вы стаялі ля вытокаў стварэння і развіцця бібліятэчнай сеткі раёна, заклалі трывалы падмурак традыцый, перадалі свой бясцэнны вопыт і любоў да прафесіі маладым спецыялістам.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, міру і дабра.

Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў


 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки