Паважаныя жыхары
Іванаўскага раёна!
Сардэчна віншуем Вас з Днём народнага адзінства.
Гэтае свята трывала ўвайшлоў каляндар важных дзяржаўных дат і падзей. Яно сімвалізуе грамадзянскую згуртаванасць,
гістарычную пераемнасць і гонар за сваю краіну. Нагадвае нам пра адказнасць за
сучаснасць і будучыню Радзімы, пра тое, што толькі разам мы можам зрабіць яе
моцнай і квітнеючай.
Адзінства – не проста лозунг: гэта
канкрэтныя крокі і ўчынкі. Гэта ўзаемная падтрымка, патрыятызм, наша праца на
карысць Іванаўшчыны і ўсёй краіны. Гэта тыя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць усіх нас, робяць нас мацней і дапамагаюць
пераадолець усе сучасныя выклікі.
Беларусь – гэта наша краіна! Зямля нашых продкаў і
дом нашчадкаў. Мы ўсе розныя, па-рознаму разважаем і адчуваем, але мы думаем пра адно і тое ж –
пра дабрабыт нашай краіны.
Давайце разам рабіць Беларусь яшчэбагацейшай, мацнейшай і квітнеючай! Калі ёсць адзінства – ёсць
перамога!
Жадаем усім моцнага здароўя і шчасця! Няхай у нашых дамах заўсёды пануюцьмір і згода!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў