Паважаныя
воіны-пагранічнікі і ветэраны пагранічнай службы Іванаўшчыны!
Прыміце самыя
цёплыя віншаванні з прафесійным святам!
Ахова дзяржаўнай мяжы – гэта асаблівы гонар, якога ўдастойваюцца смелыя і адважныя
людзі. І сёння для вас, моцных духам і характарам, абарона знешніх межаў
дзяржавы, а таксама захаванне належнага парадку ў памежнай зоне – гэта высокі
воінскі абавязак перад Радзімай і яе народам.
Ваша праца – залог
спакою і бяспекі грамадзян, моцны падмурак стабільнай будучыні, сапраўдны
прыклад адвагі і патрыятызму для падрастаючага пакалення. Мы ганарымся
подзвігамі пагранічнікаў, схіляем галовы перад памяццю тых, хто аддаў сваё
жыццё за Айчыну.
Выказваем шчырую падзяку за вашы мужнасць і стойкасць, адказнае служэнне на карысць нашай дзяржавы! Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту вам і вашым сем'ям! Няхай служба будзе мірнай, а мяжа – спакойнай!
Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутата