Паважаныя работнікі і ветэраны галіны
культуры Іванаўскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным
святам!
Культура – гэта душа народа, яго
гістарычная памяць і падмурак будучыні. Вы – захавальнікі гэтага неацэннага
здабытку. Ваша штодзённая праца – гэта сіла, якая аб’ядноўвае пакаленні, фарміруе маральныя
арыенціры, прасвятляе і натхняе людзей.
Дзякуючы адданасці справе, таленту і
нястомнай энергіі захоўваюцца ўнікальныя традыцыі Іванаўшчыны, развіваюцца
сучасныя мастацкія напрамкі, адкрываюцца новыя імёны, працуюць выдатныя музеі,
бібліятэкі і дамы культуры.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам
галіны, чый вопыт, мудрасць і адданасць прафесіі служаць прыкладам для маладога
пакалення. Ваша праца заклала трывалы падмурак для сённяшніх дасягненняў.
Жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай
энергіі, творчых поспехаў і новых здзяйсненняў! Няхай у вашых домахзаўсёды пануюць гармонія, дабрабыт і натхненне!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт