Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем работников леса

20/09/2026 09:00

 

Паважаныя работнікі і ветэраны лясной галіны Іванаўскага раёна!

Шчыра віншуем Вас з Днём работнікаў лесу!

Лес – гэта нацыянальны здабытак і крыніца жыццёва важных рэсурсаў.

Ваша прафесія – гэта прызванне, якое патрабуе адказнасці і высокай самааддачы. Вы ажыццяўляеце ахову лясоў ад пажараў і шкоднікаў, займаецеся лесааднаўленнем, рацыянальным выкарыстаннем і эфектыўным кіраваннем лясной гаспадаркай. Ваша праца закладвае аснову для дабрабыту будучых пакаленняў, фарміруючы «зялёны шчыт» краіны.

Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам галіны. Вашашматгадовая, добрасумленнаяпраца, мудрасць і бясцэнны вопыт сталі падмуркам для цяперашніх дасягненняў, а ваша адданасць абранай справе служыць прыкладам для маладых спецыялістаў.

Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы, сямейнага шчасця. Хай кожны дзень прыносіць радасць ад вынікаў вашай працы, а ў дамах пануюць мір, гармонія і дастатак!


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки