Паважаныя ветэраны і работнікі пракуратуры
Іванаўскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам — Днём
работнікаў пракуратуры!
Ваша праца патрабуе найвышэйшага
прафесіяналізму, прынцыповасці, мужнасці і бездакорнай сумленнасці.
Кожны дзень вы стаіце на варце інтарэсаў
дзяржавы і грамадства, вядзеце барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, абараняеце
сацыяльныя правы грамадзян, забяспечваеце адзінства прававой прасторы.
Ваша місія складаная і адказная. Вы
сутыкаецеся з сур’ёзнымі
выклікамі, прымаеце няпростыя рашэнні, нясеце на сваіх плячах велізарную
нагрузку.
Выказваем падзяку за самаадданую працу,
вернасць прысязе і асаблівую дзяржаўную пазіцыю ў адстойванні справядлівасці і
законнасці.
Асаблівыя словы прызнальнасці — ветэранам
пракуратуры, якія заклалі трывалыя традыцыі служэння Закону і выхавалі не адно
пакаленне адданых справесупрацоўнікаў.
Жадаем вам здароўя, дабрабыту і поспехаў у вашай нялёгкай, але такой важнай працы!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт