Ивановский районный исполнительный комитет

Ивановский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление руководства Ивановского района с Днем сотрудника органов предварительного следствия

12/09/2026 09:00

 

Паважаныя работнікі і ветэраны Іванаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь!

Прыміце сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесійная дзейнасць з'яўляецца адным з найважнейшых дзяржаўных інстытутаў, якія стаяць на варце закона, правапарадку і справядлівасці ў нашым раёне і ва ўсёй Рэспубліцы Беларусь.

Ад вашай добрасумленнай, прынцыповай і бескампраміснай працы напрамую залежыць абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і падтрыманне высокага ўзроўню правасвядомасці ў грамадстве. Ваша прафесія патрабуе аналітычнага мыслення, сумленнасці і высокага пачуцця абавязку.

Асаблівыя словы глыбокай удзячнасці ветэранам Следчага камітэта. Менавіта вы заклалі трывалыя асновы і традыцыі следчай працы, перадалі свой бясцэнны вопыт і веды маладым пакаленням, стварыўшы надзейную платформу для сённяшніх поспехаў. Ваш уклад у станаўленне і развіццё сістэмы з'яўляецца неацэнным.

Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, аптымізму, невычэрпнай энергіі, міру і дабра.


Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт

Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Интернет-ресурсы

Полезные ссылки