Дарагія работнікі сферы адукацыі,
паважаныя ветэраны педагагічнай працы!
Прыміце сардэчныя віншаванні з вашым
прафесійным святам – Днём настаўніка!
Ваша прафесія – адна з самых важных,
адказных і высакародных на зямлі. Настаўнік не проста перадае веды, ён адкрывае
дзецям свет, выхоўвае ў іх лепшыя чалавечыя якасці, фарміруе іх характар і погляд у будучыню. Вы – тыя, хто закладае падмурак будучыні Іванаўшчыны і ўсёй
Беларусі.
Выказваем падзяку за вашу нялёгкую, але такую высакародную працу! За цярпенне і мудрасць, за самааддачу і
творчы падыход, за вашу шчырую любоў да дзяцей і адданасць прафесіі.
Асаблівыя словы ўдзячнасці – ветэранам
педагагічнай працы, чый вопыт і пераемнасць традыцый неацэнныя для нашай
сістэмы адукацыі.
Жадаем вам моцнага здароўя, невычэрпнай
энергіі, душэўнага цяпла і аптымізму! Няхай заўсёды будуць побач павага і любоў вучняў,
падтрымка калег,разуменне і ўдзячнасцьбацькоў. Няхай ваша праца прыносіць радасць і натхненне, а ў дамах пануюць утульнасць і дабрабыт!
Іванаўскі
раённы выканаўчы камітэт
Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў