Агульная інфармацыя аб службе «адно акно»
Служба “адно акно”
Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта
Служба “Адно акно” ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб парадку стварэння і дзейнасці службы “адно акно”, зацверджаным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 мая 2018 г. № 202, і іншымі актамі заканадаўства.
Асноўныя задачы службы «адно акно»:
- забеспячэнне рэалізацыі заяўнага прынцыпу “адно акно” пры звароце зацікаўленых асоб за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- стварэнне ўмоў для падачы ў адным месцы зацікаўленымі асобамі заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
- аказанне бясплатнай кансультатыўнай дапамогі па пытаннях падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- забеспячэнне своечасовай і якаснай падрыхтоўкі дакументаў, неабходных для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;
- выдача адміністрацыйных рашэнняў.
|
Адрас службы “адно акно” |
225793, г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2 (1 паверх, каб. 102) |
|
Рэжым працы службы “адно акно” |
Панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 Спецыялістамі службы здзяйсняецца прыём грамадзян па суботах па папярэднім запісе ў працоўныя дні па тэл. 80165228020, 80165220977 |
|
Службовыя асобы, якія ажыццяўляюць прыём зацікаўленых асоб у службе “адно акно” |
Кананчук Ірына Канстанцінаўна – галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, тэл. 8 (01652) 2 80 20 Слуцкая Антаніна Пятроўна - інспектар па заявах службы "адно акно", тэл. 8 (01652) 2 09 77 Усачова Яўгенія Сяргееўна - інспектар па заявах службы "адно акно", тэл. 8 (01652) 2 09 77 |
|
Службовая асоба, якая ажыццяўляе кіраўніцтва арганізацыяй дзейнасці службы “адно акно” |
Канапацкі Віктар Сяргеевіч - кіраўнік спраў райвыканкама, тэл.8 (01652) 2 80 04 |
|
Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар па аказанні кансультатыўнай дапамогі па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур |
142 |
|
Электронны адрас службы “адно акно” |
Служба “адно акно” ажыццяўляе папярэдняе кансультаванне па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 г. № 200 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2021 г. № 548 “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання”.
Прыём заяў ад зацікаўленых асоб і выдача рашэнняў ажыццяўляецца па адміністрацыйных працэдурах, прадугледжаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2018 г. № 740 “Аб пераліку адміністрацыйных працэдур, прыём заяў і выдача рашэнняў па якіх ажыццяўляецца праз службу “адно акно”.