ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

ІВАНАЎСКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // Адно акно // Сітуацыйная дапамога інвалідам

Сітуацыйная дапамога інвалідам

Сітуацыйная дапамога інвалідам

У мэтах рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2022 г. № 183-З "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі", пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 кастрычніка 2022 г. № 701 "Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 чэрвеня 2017 г. № 451", Правілаў забеспячэння даступнасці для інвалідаў аб'ектаў сацыяльнай, транспартнай і вытворчай інфраструктуры, транспартных сродкаў і паслуг, ацэнкі ўзроўню іх даступнасці, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 21 лістапада 2022 г. № 796, распрацаваны і рашэннем Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 20 красавіка 2023 г. № 550 устаноўлены парадак аказання сітуацыйнай дапамогі інвалідам і асобам з абмежаванымі магчымасцямі ў службе "адно акно" Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Згодна з указаным парадкам, інваліду, суправаджаючай яго асобе пры неабходнасці наведвання будынка, у якім размешчана служба «адно акно» Іванаўскага райвыканкама (г. Іванава, пл. Кастрычніка, 2, каб. 102), з мэтай атрымання якой-небудзь паслугі, якая прадстаўляецца службай, трэба папярэдне паведаміць аб гэтым супрацоўніку службы, за якім замацаваны абавязкі па аказанні сітуацыйнай дапамогі, пры гэтым указаўшы характар і аб'ём патрабаванай сітуацыйнай дапамогі.

Кантактны нумар тэлефона работніка, за якім замацаваны абавязкі па аказанні сітуацыйнай дапамогі інвалідам:

Кананчук Ірына Канстанцінаўна, галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама - 8 (01652) 2 80 20.

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі